Корзина

0
Корзина пуста.

Свароўскі: гісторыя брэнду

Свароўскі – гэта легендарны аўстрыйскі брэнд, які сёння як і сто дваццаць год таму месціцца ў маляўнічым горадзе Вотэнсе. Сама кампанія і яе вытворчасць падзеленая на некалькі напрамкаў, сярод якіх Swarovski Crystal Business, які ў асноўным канцэнтруе ўвагу на шкляных крышталях для біжутэрыі і аксесуарах; Swarovski Optik, які займаецца вытворчасць аптычных інструментаў – тэлескопы, аптычныя прыцэлы для зброі, біноклі; і Tyrolit – мануфактура, якая спецыялізуецца на вытворчасці шліфавальных і свідравальных інструментаў ды машын.

На сённяшні дзень Swarovski Crystal Business прызнаны адным з самых хутка растучых бізнесаў, які па ўсім свеце налічвае дзесьці каля 2 800 крамаў у 170 краінах, больш за 30 000 наймальных праціўнікаў, што агулам прыносіць 3/2 мільярды еўра.

 

Стары лагатып
Кветка эдэльвейсу

Сучасны лагатып
Лебедзь

 

 

Гісторыя

 

 

Даніэль Свароўскі нарадзіўся ў паўночнай Багеміі (так, тая самая чэшская Багемія, якая вядомая сваім багемскім шклом) у 1862 годзе. Сёння горад Джыржэцін пад Буковай знаходзіцца ў Чэскай Рэспубліцы ў 20 кіламетрах ад польскай мяжы. Напрыканцы 19 стагоддзя ён быў часткай Аўстра-Вугорскай імперыі. Бацька Даніэля быў сценкаванльшчыкам крышталёў і меў невялічкую шкляную фабрыку. Ужо ў юнацтве Даніэль працаваў чаляднікам, дапамагаючы бацькі ды адшліфоўваючы свае навыкі ў мастацтве агранкі крышталя. У 1892 годзе ён запатэнтаваў электрычную шліфавальную машынку, якая значна спрашчала сценкаванне ў вытворчасці крыштальнага шкла.

 

 

Партрэт
Даніэля Свароўскага

Даніэль Свароўскі
і яго вынаходніцтва

 

 

У 1895 годзе Свароўскі, пры фундатарстве Арманда Козмана і Франца Вайса, заснаваў кампанію Swarovski, якая першапачаткова была вядомая як A. Kosmann, D. Swarovski & Co. ці скарочана KS & Co. Кампанія змясціла вытворчасць па сценкаванню крышталя ў Вотенсе (аўстрыйскі Тыроль), каб выкарыстоўваць гідраэлектрычную магутнасць у якасці асновы для энергіі. Таксама менавіта Даніэлю Сваровскі прыналежыць знакаміты вобраз «крышталя для кожнага», о агулам зрабіла крышталь вельмі папулярным і галоўнае - дасяжным.

 

У 1899 годзе кветка эдэльвэйсу выкарыстоўваўся ў якасці лога кампаніі, у тым ліку і на французскім рынку, і стаў вядомы як Pierres Taillées du Tyrol (Вытанчаныя камяні з Ціроля). У 1919 годзе Свароўскі заснаваў Tyrolit, каб засвоіць рынак прылад для шліфавальных інструментаў. Такім чынам, з’явілася два зусім розных напрамкі: крышталі і інструменты.

 

Сям'я'
Даніэля Свароўскага

Даніэль Свароўскі,
яго жонка і дзеці

 

Сям'я'
Свароўскі сёння

Надзя Свароўскі,
першая жанчына ў Радзе дырэктараў Swarovski

 

У 1935 годзе сын Даніэля – Вільгельм Свароўскі наладзіў масавы выпуск бінокляў, што было пачаткам новага напрамку – Swarovski Optik. Праз 14 год вытворчасць Swarovski Optik пачала масавы выпуск бінокляў і тэлескопаў. Надзя Свароўскі, прапрапраўнучка заснавальніка, з’яўляецца сяброўкай Рады дырэктараў. У 1977 годзе Свароўскі выйшаў на масавы ювелірны рынак ЗША.

 

Наша кампанія «Сіял Трэд» з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком крышталёў Свароўскі ў Беларусі з 2015 году.

Вытворчасць

Swarovski Crystal стварае бясконцую колькасць усяго: і крыштальныя скульптуры, і крышталі з стразамі, і хатні дэкор, і жырандолі. Але вядомы яны і шклянымі статуэткамі жывёл.

Пад уплывам папулярнасці шкляных постацяў арыгінальны лагатып Свароўскі – кветка эдэльвейсу, была замененая на постаць шклянога лебедзя ў 1988 годзе.

Крыштальнае шкло зроблена з сумесі кварцавага пяску, свінцовага сурыку, калію і соды, якія пад высокай тэмпературай плавяцца. Стварэнне крыштальнага шкла дазваляе святлу адлюстроўваць вясёлкавым спектрам. Вырабы Swarovski пакрываюцца спецыяльнымі металічнымі слаямі. Так, Aurora Borealis, вядомая як «AB», дае менавіта пералівы вясёлкавага спектру.

 

Марлен Дытрых
У "Бялявай Венеры",
Swarovski першы раз у кіно

Жырондоля
вытворчасці
кампаніі Swarovski

Крыштальная статуэтка
савы
вытворчасці Swarovski

 

 

У 2014 годзе Swarovski прадставіў Xilion, запатэнтаваны від сценкавання, які аптымізаваны для стразаў (так званы від сценкавання для брыльянтаў «Ружа») і шатонаў (алмазнае сценкаванне).

 

Swarovski Group уключае ў сябе і Tyrolit (вытворчасць інструментаў для сценкавання і шліфавання; Swareflex (выраб светаадлюстроўваючых дарожных пазнак); і Swarovski Optik (аптычныя інструменты, такія як біноклі і аптычныя прыцэлы).

Кампанія мае тэматычны музей крышталю – Swarovski Kristallwelten, які знаходзіцца ў Вотэнсе.

 

 

 

  • Напрамкі вытворчасці:
  • Atelier Swarovski – модная і ювелірная дызайнерскі напрамак. Віктар і Рольф, Дан-Пол Гальтэр і Фрэдріксан Шталард стваралі калекцыі для кожнай калекцыі Atelier Swarovski.
  • Schonbek – вытворчасць жырандолей.
  • Swareflex – дарожныя пазнакі бяспекі.
  • Swarovski – жывёльныя ды іншыя статуэткі з крышталя, арнаменты ды модныя аксесуары.
  • Swarovski Crystal Palace – авангардныя распрацоўкі дызайну жырандолей, лямпаў і г.д.
  • Swarovski Entertainment – гэта кінематаграфічны напрамак Swarovski.
  • Swarovski Gemstone Business – стварэнне дызайну крышталёў. Па сутнасці гэта сэрца ўсёй вытворчасці.
  • Swarovski Kristallwelten – музей Swarovski.
  • Swarovski Lighting стварае пакрыццё для асвятляльных прыбораў і растворы з крышталямі для архітэктуры.
  • Swarovski Optik – оптыка.
  • Swarovski Professional – крыштальныя элементы, створаныя з Свароўскі.
  • Touchstone Crystal – прамая продаж кампаніяй ужо гатовых ювелірных вырабаў.
  • Tyrolit – вытворчасць інструментаў для сценкавання.

 

 

 

Сцэна Оскара 2018,
упрыгожоны Swarovski

Строі з Swarovski
аўтарсктва Маніш Арора і Сюзаны Бісоўскі

Сцэнічны строй
Майкла Джэксана

 

 

 

Цікавосткі пра Swarovski:

 

Swarovski фундаваў у 2004 годзе фільм «Прывід оперы», у якім жырандоля створаная з крышталямі Swarovski. Пасля бачна вітрына крамы Swarovski ў фільме. У час падзеяў сімвалам Swarovski была кветка эдэльвейсу. Але ў фільме быў прадстаўлены лагатып у вобразе лебедзя, які на той час не выкарыстоўваўся.

У 2009 годзе ў дакументалцы «Гэта ўсё» Майкл Джэксан рэпетаваў канцэрт у строі, які быў пакрыты крышталямі Swarovski.

У знакамітым фільме «Джэнтэльмэны аддаюць перавагу бландзінкам» Марлін Манро была не ў брыльянтах, але ў Swarovski. Знакамітую песню «Брыльянты – лепшыя сябры дзеўчын» яна пела таксама ў крышталях Swarovski.

 

Сукенка, расшытая Swarovski.
Марлін Манро пяе "Брыльянты – лепшыя сябры дзеўчын"

Ля вітрыны Ціфані.
Замест каштоўных камянёў - Swarovski

 

 

Дарэчы, у якасці каштоўных камянёў Swarovski выступаюць і ў знакамітым фільме «Сняданак ля Ціфані».

 

Брэнд Swarovski актыўна падтрымлівае развіццё жанчын. Надзя Свароўскі, першая жанчына ў Радзе дырэктароў Swarovski, з’яўляецца амбасадарам міжнароднага руху «Жанчыны для жанчын», што падтрымлівае ўзмацненне ролі жанчыны ў бізнесе.

Прамова Надзі Свароўскі, сяброўкі Рады дырэктараў Swarovski, главы Фундацыі Swarovski і Жаночай Міжнароднай Амбасадаркі, распавядае ў межах праекту #SheInspiresMe гісторыі жанчын, якія яе натхняюць.